Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Непагасны боль чыстага сэрца: Петручуковы „Крышынкі”

Міра ЛУКША

Васіль Петручук, родам з Грабаўца, народжаны ў 1926 годзе, адзін з самых старэйшых дзейсных беларускіх літаратараў. З’яўляецца сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, Саюза беларускіх пісьменнікаў Беларусі, Саюза польскіх пісьменнікаў. Ён і публіцыст, грамадскі дзеяч. Аўтар аповесці „Пожня” (Беласток, 1987; Мінск, 1991; па-польску выйшла ў 1986 г.), зборніка апавяданняў „Клавуня, гэта я, твой Вася” (Беласток, 1998) і кнігі „Księga hańby” (Беласток, 1995, 2006). У падрыхтоўцы да друку кніга ўспамінаў „Blizny”. Найнавейшае выданне „Крышынкі” — успаміны і выбар апавяданняў — сямідзесятая кніга серыі Бібліятэка БЛА „Белавежа”, выдадзеная на кошт сродкаў Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча (сёлета КЦБ падтрымаў выданне чарговых трох кніг беларускіх пісьменікаў з Беласточчыны).

— Напішы ў эпілогу так мае словы: Няхай бязвольныя дурні і трусы на наракаюць на свой лёс! — патрабаваў ад мяне, як рэдактара выдання, аўтар. А тут і эпілогу няма, і словы гэтыя не пасмела я напісаць — мелі яны абагуліць усё напісанае сівавалосым добрым, прыгожым і таленавітым чалавекам, якога ўсё ж не зламаў лёс. І не зрабіў яго бязвольным і трусом. І не адабраў у яго чысціні і дабрыні сэрца, не забрудзіў яго. Ягоныя кнігі чытаюцца як вечная элегія па страчанай маме, якая не кончыцца эпілогам. Благім ці добрым. Бо ўзнагароды і званні ад людзей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF