Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Традыцыя і сучаснасць

Аляксей МАРОЗ

У царкоўным календары самым важным з’яўлецца святкаванне Хрыстовага Уваскрасення, але ў нас заўсёды многа ўвагі адводзілася Хрыстоваму Нараджэнню. Здаўна святкаванні Раства Хрыстовага суправаджаліся вельмі багатымі традыцыямі. Нашы праваслаўныя продкі ўспрымалі калядныя святы з вялікай радасцю і пашанай, а чарговыя вечары ажно да Хрышчэння Гасподняга называліся святымі. Аднак штораз менш традыцыі ў сённяшнім жыцці. Часта замяшчаюцца яны новымі „модамі” на святочны адпачынак. Практычна ад пачатку Філіпавага посту ў гарадах, а апошнім часам і ў некаторых гмінных цэнтрах паяўляюцца рознакаляровыя ілюмінацыі. Штораз часцей у большых мясцовасцях Новы год паводле грыгарыянскага календара сустракаюць на адкрытым паветры са спевамі, танцамі і гульнямі. У апошніх дзесяцігоддзях сталі таксама яшчэ ў час календарнай восені ўпрыгожваць у нас магазіны і ўстановы ёлкамі і рознакаляровымі дэкарацыямі. Модным стала купляць падарункі ўсім сямейнікам, хроснікам і сваякам, якіх плануем наведаць у святочны час, а ў масмедыях і на вуліцах гарадоў маняць нас разнароднымі рэкламнымі прапановамі. Стаянкі побач маркетаў перад святамі шчыльна запаўняюцца машынамі, як ніколі ў іншыя перыяды года, а пакупнікі часта мусяць доўга кружыцца паміж аўтамабілямі, покі дапхаюць вазкі, запоўненыя прадуктамі харчавання, цацкамі і іншымі таварамі пад сваю машыну. Нават у апошнія посныя нядзелі бегаем па магазінах і часта не хапае ўжо часу, каб зайсці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF