Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Час збіраць камяні...

Віктар САЗОНАЎ

Камень Міндоўга”... Якую трапную назву для свайго новага зборніка вершаў узяў Сяргей Чыгрын. Трапную, аб’ёмную і змястоўную. Гэтая назва сама па сабе ўжо вельмі шмат гаворыць як пра аўтара, так і пра змест.

Паеду ў Наваградак,

Каб спатыкнуцца

Аб камень Міндоўга,

Аб які спатыкнуўся

Адам Міцкевіч.

У гэтых радках усё... І мары паэта, і надзеі творцы, і яго збалелая душа, і патрыятычны дух лепшых прадстаўнікоў яго нацыі, які перадаўся яму ад продкаў, і разуменне таго, наколькі слаўная і неабходная, але ж і настолькі складаная ды балючая гэтая місія, місія сучаснага беларускага творцы. Праўда, на нашай зямлі гэтая місія і раней не была вельмі салодкай. Але ж нехта мусіць славіць свой край і свой народ, усхваляць у кожным радку веліч сваёй нацыі і свята верыць у яе. І разам з тым захапляцца прыродай, славутымі імёнамі роднага краю, хаткай на вёсцы, таямніцамі кахання, разважаць пра цяперашняе зямное жыццё, задумвацца пра вечнасць...

Гэта ўсё так па-беларуску, па-ліцвінску, па-крывіцку, па-слонімску, па-наваградску, па-тураўску... Гэта ўсё так па-нашаму! Цёпла, ласкава і асцярожна, як у археолага, які знайшоў каштоўнейшы старадаўні скарб і раскопвае яго маленькім пэндзлем з валаскоў вавёрчынага хваста, каб не дай Бог не пашкодзіць, не прысыпаць выпадкова, не зрушыць з месца ні аднаго фрагмента, ні адной дэталі гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF