Ніва № 2 (2800), 10 студзеня 2010 г.

Зірнуўшы наўкола

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Вось і пакаціўся 2010 год сваім парадкам, незваротнай хадой і сваімі штодзённымі адзнакамі. Ад новага года заўсёды чакаецца нечага незвычайнага і дзівоснага, але чым больш жывеш, тым больш разумееш, што нічога не мяняецца пад месяцам і свет іншым і дабрэйшым зусім не становіцца. І цудаў не здараецца і людзей менш не гіне. Ужо першыя дні 2010 года застракацелі інфармацыйнымі паведамленнямі пра тэракты, бамбёжкі, замахі, аварыі і іншыя змрочныя праявы людскога быцця на гэтай планеце. Агрэсіўныя дзяржавы зазвычай ваююць з суседзямі, багата на зямлі грамадзянскіх канфліктаў, а дыктатарскія рэжымы даводзяць свой народ да адчаю. Прыкладам, як у Самалі. Хутка найменне „самалійцы” стане ўвогуле агульным. Гэтая афрыканская нацыя за апошняе дзесяцігоддзе пераўтварылася ў сапраўднае дзікае племя бандытаў і рабаўнікоў. Адны з іх гойсаюць па акваторыі і захопліваюць без разбору караблі, іншыя распаўсюдзіліся па еўрапейскай Скандынавіі і ўжо таксама хапаюцца за зброю, нібыта „ў імя Алаха”. І ніхто не можа даць з імі рады. А вытокам такой агрэсіўнасці было тое, што ў іх дзяржаве, на іх роднай зямлі, для карэннага насельніцтва былі створаны невыносныя, нялюдскія ўмовы жыцця. У выніку бандыцтва стала ці не адзіным спосабам светапогляду і існавання цэлага народа.

Ды што там далёкія афрыканцы! Зірнуўшы наўкола на тое, што робіцца ў суседзяў, задумваешся пра шляхі развіцця і пра хаду гісторыі. Возьмем тую ж Расію, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF