Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Албанія — забытае месца Еўропы (1)

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

„Большасць грамадзян гэтай дзяржавы не ведала, ці іх дзяржава надалей існуе, ці ўжо перастала існаваць. Сёння яе сталіца ў адным горадзе, але заўтра можа быць у іншым. Межы існавалі толькі на паперы”. Вось так першыя гады незалежнасці дзяржавы апісваў Ісмаіл Кадарэ — найбольш вядомы ў свеце сучасны албанскі пісьменнік.

Ад часу апавяшчэння незалежнасці — 28 кастрычніка 1913 года да снежня 1914 года, калі ў выніку ваенных дзеянняў тэрыторыю Албаніі занялі суседзі, яе сталіца сапраўды перамяшчалася разам з тадышнім кіраўніцтвам краіны. Прычым існавалі нават два паралельныя асяродкі ўлады. Адзін, скажам, у Влёры, другі ў Дурэсе. Тырана сталіцай стала толькі ў 1921 годзе. Дзяржавай на працягу гэтага кароткага часу ўладарылі так айчынныя важакі, як і назначаныя „міжнароднай грамадскасцю”. Былі гэта і аўстрыйскі князь, якога назначылі каралём, а які ніколі каралём не стаў, турэцкі пасол ці італьянскі генерал. Напярэдадні Версальскай мірнай канферэнцыі тэрыторыяй сённяшняй Албаніі правілі прадстаўнікі пяці дзяржаў. Аднак у выніку супярэчных інтарэсаў тагачасных магутных краін ды ўнутранага жадання Албанія стала суб’ектам міжнароднага права. Была і княствам, і каралеўствам, і рэспублікай, але ўжо была...

Тады менавіта на базе аднаго з дыялектаў была ўстаноўлена дзяржаўная мова і лацінскі алфавіт (датуль былі тры алфавіты — кірылічны, арабскі і лацінскі).

Наведаць Албанію не так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF