Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Люстрацыйны абманшчык? (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У час другога разбору справы за люстрацыйную ману перад беластоцкім Акруговым судом афіцэр СБ, які „вёў” падляшскага дэпутата ад Лявіцы Яўгена Чыквіна, быццам бы сакрэтнага супрацоўніка, заявіў, што трактаваў яго як г.зв. службовы кантакт. Прыгадаем, што заяву ў суд унёс Беластоцкі аддзел Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). З дакументаў, якімі распараджаецца ІНП вынікае, што СБ цікавілася дэпутатам Чыквіным з 1977 года і да канца васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя меў быць ён сексотам (сакрэтным супрацоўнікам) з псеўданімамі „Ізыдар” і „Вільгельм”, чаму адмовіў у сапраўднасці заступнік грамадзянскіх правоў.

На другі разбор явіліся два функцыянеры Службы бяспекі (па адукацыі настаўнікі). Апрача вядучага афіцэра, 56-гадовага Аляксандра К., сваёй чаргі ў судовым калідоры чакалі 68-гадовы Збігнеў З., былы начальнік IV аддзела СБ, які займаўся духавенствам і рэлігійнымі арганізацыямі. Абодва яны не далі згоды на публікацыю ў СМІ сваіх выяў і прозвішчаў. Аляксандр К. меў кантакты з падляшскім дэпутатам, калі той быў у Беластоку старшынёй аддзела Хрысціянскага грамадскага згуртавання (ХГЗ).

— Паводле персанальнай папкі быў ён сексотам. Для мяне быў ён слабым сексотам. Я трактаваў яго як службовы кантакт. Найчасцей службовымі кантактамі былі асобы на відных пасадах, напрыклад, у прадпрыемствах, дырэктары, а ў ХГЗ старшыня, — гаварыў Аляксандр К.

Раней распавядаў ён, што „пераняў апеку” над (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF