Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Як памянялася жыццё за 20 гадоў?

Аляксей МАРОЗ

Звычайна ў пачатку новага года ўспамінаем мінулае. Апошнім часам многа гаварылася пра змены ў краіне і нашым рэгіёне пасля палітычнай і гаспадарчай трансфармацыі. У 1989 годзе паявіліся ў нас многія новыя магчымасці, якімі паспяхова карыстаемся ў галіне культуры, адукацыі, даследавання гісторыі ці грамадскага жыцця. Зараз у Польшчы вяшчаюць беларускае тэлебачанне „Белсат” і беларускае радыё „Рацыя”, раней паявіліся новыя беларускія часопісы, былі створаны беларускія арганізацыі, а праз нейкі час нават дзейнічала беларуская партыя. Мы, беларусы, так як іншыя грамадзяне Польшчы, маем непасрэднае ўздзеянне на выбар сваіх войтаў, бурмістраў і радных і такім чынам маем нейкае ўздзеянне на фарміраванне рэчаіснасці вакол нас. За 20 гадоў выдалі мы многа кніжак на беларускай мове, у гэтым ліку падручнікі і духоўную літаратуру. У Беластоку было сарганізаванае навучанне па-беларуску. Вялікую актыўнасць праявілі нашы беларускія гісторыкі, якія апублікавалі шмат артыкулаў і гістарычных кніжак.

Не адзін раз ужо заўважалася, што паявілася новая якасць жыцця свядомых беларусаў, якой не было пры народнай уладзе, але зараз наша бяда ў тым, што наймалодшае пакаленне вельмі хутка асімілюецца з польскім насельніцтвам, чаго не было раней.

Многія нашы людзі ў гарадах і вёсках часта ацэньваюць апошнія 20 гадоў праз прызму гаспадарчага развіцця краіны, Беласточчыны і свайго бліжэйшага рэгіёна або іх заняпаду, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF