Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Ці так мала звестак пра Аляксея Кішкеля?

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

...І вось апошнім часам Сяргей Целеш з Гданьска паказаў мне свой альбом, у якім знаходзіцца здымак з беларускіх настаўніцкіх курсаў у 1943 г. у Беластоку. У цэнтры на ім Хведар Ільяшэвіч, а на табурэце з правага боку, у акулярах, сядзіць Аляксей Кішкель. Можа хто распазнае яшчэ і іншых?...

Апошнім часам Сяргей Чыгрын напісаў пра выкладчыка Клецкай беларускай гімназіі Аляксея Кішкеля („Ніва”, ¹ 48, 15.11.2009, с. 8), што быццам пра яго даволі мала звестак. Так складаецца, што ў 2007 г. я напісала артыкул пра Аляксея Кішкеля „Заўсёды размаўляў па-беларуску” ў беластоцкім штомесячніку „Czasopis” (¹ 3, с. 36-37). Там таксама апублікавала яго „жыцёрыс”, пісаны ім у Гаркавічах 22 жніўня 1925 г. Захоўваецца ён ў Літоўскім цэнтральным дзяржаўным архіве ў Вільні, у фондзе Клецкай беларускай гімназіі. Раней за мяне ўспомніў яго Апанас Цыхун з Гродна ў сваёй кнізе „Пройдзеныя шляхі-пуцявіны” (Гродна 2003, с. 94-95), на якую я спасылалася. Па маёй просьбе прафесар Генадзь Цыхун яшчэ больш распытаў бацьку пра Аляксея Кішкеля. Запісы гэтыя перадаў ён мне для выкарыстання.

Зацікаўленых адсылаю да свайго артыкула. Тут хацелася б толькі паправіць пэўныя недарэчнасці ці ўвесці пэўныя ўдакладненні да напісанага Сяргеем Чыгрыном. У артыкуле не хапае дакладнай даты нараджэння Аляксея Кішкеля. Паводле ім самім напісанай аўтабіяграфіі, нарадзіўся ён 12 сакавіка 1889 г. у Гаркавічах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF