Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Ева з Чыжоў ад „прапашчых” спраў

Міра ЛУКША

Еву і Яўгена Тамашукоў сустракаем у Цеханоўцы, на падвядзенні ваяводскага конкурсу на найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў вялікай групе прадстаўнікоў пераможнай Чыжоўскай гміны. Іхняя хата ў Чыжах — з нумарам 155, здабыла другое месца на ўсё ваяводства.

— Жыве там цяпер пастаянна мая свякруха, Надзея, — кажа Ева. — І гэтая ўзнагарода — гэта яе заслуга. А пазнаёміліся мы з Яўгенам у Чыжах, на адным фэсце. Я, беластачанка, прыехала да сваіх знаёмых, спадарства Паплаўскіх, і „заіскрылася” паміж мною і чыжоўскім хлопцам. І працягваецца гэта да сёння! Генік працуе ў фабрыцы дываноў, я — юрыст. Маем двух сыноў. У Чыжах поўнасцю гаспадарыць мама, аўдавелая два гады таму, хоць хатка запісана ўжо на нас. Вядома, памагаем маме, якой ужо 79 гадоў. Не хоча мама зімаваць у Беластоку. Такія людзі як наша мама Надзея трымаюць Чыжы! Такой вёскі не знойдзеш са свечкай ва ўсёй Польшчы — чыстай, прыгожай, дагледжанай, з прыгожымі, працавітымі нашымі людзьмі! Гаспадарамі.

Ева цяпер з’яўляецца кансультантам медычна-юрыдычнай канцылярыі, якая займаеца дапамогай асобам пацярпелым у нешчаслівых выпадках.

— Дапамаглі мы ўжо вельмі шмат асобам, якія меркавалі, што нічога ім ужо не ўдасца здабыць на кампенсацыю. Ды вось была выплачана кампенсацыя паўтара мільёна злотых і пенсія ў некалькі тысяч злотых маладой асобе, якая была пацярпела ў нешчаслівым выпадку ў вёсцы. Будзе яна да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF