Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Гайнавяне дачакаліся басейна

Аляксей МАРОЗ

Першыя планы будовы крытага басейна ў Гайнаўцы паявіліся ўжо ў палове васьмідзесятых гадоў, а гарадскія радныя і чарговыя бурмістры вярталіся да іх некалькі разоў. Будова велізарнага будынка басейна распачалася тры гады таму і з за нястачы грошай была прыпынена на нейкі час. З вялікай вонкавай фінансавай дапамогай удалося ў гэтым годзе аднавіць будаўнічыя работы, пераадолець усе складанасці і 17 снежня 2009 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Воднага парку, у якім побач вялікага і меншага басейнаў знаходзіцца шмат іншых водных атракцыёнаў. Гледзячы на аквапарк ад вуліцы Пілсудскага складаецца ўражанне, што ён прыклеены да вялікай гімнастычнай залы і такім чынам спалучаны з будынкам Гайнаўскага белліцэя. Сапраўды, паміж спартыўнай залай і басейнам пастаўлены дзверы і калі будзе згода дырэкцыі аквапарку, белліцэісты і белгімназісты будуць мець магчымасць у час заняткаў фізкультуры пераходзіць у памяшканне крытага басейна не выходзячы зімой на паветра, што з’яўляецца дадатковым вялікім козырам нашай школы. Аднак месца пад будову Воднага парку было выбрана не дзеля адной школы, а пад развагу бралася таксама блізкае распалажэнне філіяла Беластоцкага політэхнічнага інстытута і вялікіх жыллёвых кварталаў горада. Галоўны ўваход у басейн распаложаны ад вуліцы 3 Мая, пры вялікіх аўтастаянках.

Бурмістр Анатоль Ахрыцюк, адкрываючы мерапрыемства, асабліва дзякаваў маршалку Падляшскага ваяводства Яраславу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF