Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

„Бог даў мне сілу і красу...”

Сяргей ЧЫГРЫН

16 снежня споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Зьніча (Алега Бембеля).

У Жыровічах адбылася творчая вечарына, прысвечаная паэту Зьнічу (Алегу Бембелю, інаку Мікалаю). Яе адкрыў сам юбіляр і прапанаваў паглядзець дакументальны фільм пра яго жыццё і дзейнасць. Фільм рэжысёраў Аляксандра Налівайкі і Андрэя Куцілы мае назоў „Паэма веры”.

Пасля фільма Алег Бембель чытаў свае філасофскія і лірычныя вершы, прысвечаныя пошукам сэнсу зямнога жыцця.

Алег Бембель (інак Мікалай) жыве ў Жыровічах, з’яўляецца насельнікам Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. Сюды яго лёс прывёў трынаццаць гадоў таму. Інака Мікалая часта можна ўбачыць на вуліцах нашага горада. Ён часта і ўпэўнена крочыць шырокай хадой, найперш у мясцовую друкарню, дзе паэт выдае не толькі свае ўласныя творы, але і рэдагуе багаслоўска-літаратурна-мастацкі лісток „Жыровіцкая абіцель”. Часам інака Мікалая можна сустрэць у Слонімскай гімназіі, дзе яго любяць і паважаюць гімназісты і настаўнікі, дзе ён, кажучы словамі паэта, „малітву патаемную ў прыцемках шэпча”.

Алег Бембель нарадзіўся ў Мінску ў сям’і народнага мастака Беларусі Андрэя Бембеля. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Міхаіла Глінкі і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Анатоля Луначарскага. Пэўны час настаўнічаў, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF