Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

Тыгр у дрымоце

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Паводле ўсходняга гараскопа новы 2010 год пройдзе пад знакам тыгра. Жывёла ў нашых шыротах у натуральным асяроддзі невядомая і досыць загадкавая. А значыць і цяжкапрадказальная. Беларусы, бадай, ад новага года нічога асаблівага і не чакаюць. Тыгр нашай надзеі ў глыбокай дрымоце, ён сапраўды стаміўся, ён спіць. Надзея ў людзей, як звычайна, найперш на саміх сябе. У скок „папяровага тыгра” айчыннай эканомікі не верыць ніхто. Хіба толькі кошты будуць скакаць. Зразумела, што толькі ў адзін бок. Цэны гарэлкі, мяса і цыгарэт — амаль асноўных для беларусаў прадуктаў — выраслі ўжо перад новым годам. Эксперты прагназуюць і паніжэнне коштаў некаторых відаў тавараў, але звычайнаму абывацелю ў гэта паверыць цяжка. Не прыгадваецца папросту такіх прыкладаў.

У палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь цэнтральнай падзеяй стануць выбары ў мясцовыя саветы. Еўропа нібыта чакае ад кіраўніцтва дзяржавы абяцанай лібералізацыі. І калі моцна захоча, то ўгледзіць і гэтую палітычную лібералізацыю і яшчэ якія станоўчыя зрухі. Вось нібыта і ў заканадаўстве фармальна важныя змены зрабілі. Але ж зусім не верыцца хоць бы ў больш-менш роўныя магчымасці ахвотных стаць дэпутатамі мясцовых органаў самакіравання. Лакмусавай паперкай стане ўжо фармаванне выбарчых камісій. І вельмі сумнеўна, што туды пусцяць апазіцыйных актывістаў. Чакаць „моманту ісціны” ўжо зусім нядоўга.

Безумоўна зноў працягнецца палітычны „флірт” з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF