Ніва № 1 (2799), 03 студзеня 2010 г.

З’езд-опера

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пралог (Andante)

20 снежня 2009 года ў Беластоку адбыўся XVI з’езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Мерапрыемства адкрыў старшыня Галоўнага праўлення Ян Сычэўскі. Пасля кароткіх уводзін наконт сітуацыі Таварыства старшыня прадставіў гасцей з’езду. Мерапрыемства ўдастоілі дэпутат Сейма Рэчы Паспалітай Яўген Чыквін, прадстаўнік беластоцкага праваслаўнага архіепіскапа Якава а. Рыгор Місіюк, прадстаўнік амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы Васіль Чэрнік, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры РБ Ірына Лемцюгова, генконсул РБ у Беластоку Міхал Аляксейчык і консул Тацяна Мікалаёнак, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама прафесар Ігар Жук, дырэктар Цэнтра культуры Беларусі Аляксандр Карачун і іншыя прадстаўнікі дзяржаўных беларускіх устаноў з Беларусі і Польшчы. З польскіх чыноў з’явіўся ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы па справах нацыянальных меншасцей Мацей Тэфельскі, а рознамаштабныя мясцовыя самакіраванні Беласточчыны прадстаўлялі толькі Вольга Рыгаровіч і Раіса Раецкая — войты гмін Гайнаўка і Бельск-Падляшскі. Ян Сычэўскі паінфармаваў, што на з’езд прыехала 44 з ліку 57 выбраных дэлегатаў, што абазначае легітымнасць з’езду.

Мітрат Рыгор Місіюк сказаў, што незалежна ад вопраткі мы ўсе дзеці Божыя. А ў калядны час відаць, што многія — заміж зрабіць у сэрцы месца для дабра — пхаюцца да жолаба. Прамоўца засцярог, што гэта не адносіцца да кіраўніцтва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF