Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі шэсць гадоў таму мы з сяброўкамі ўпершыню дабіраліся ў прыдняпроўскую вёску Анатоля Сыса, на дагледжаных беларускіх дарогах праследавалі нас наравістыя коні. У цэнтры Століна, ля помніка з русалкай, конь сам выпрагся з воза і ашалелы ўскочыў на прыступкі сталовай. Цуд, што тады абышлося без крыві. Нібыта дапамагла малітва, якую ў пару змовілі дзяўчаты, стоячы на фатальных прыступках. Год пазней з за кабылы з жарабём мы папалі ў дарожную катастрофу і цудам пазбеглі ран...

Эратычна-сексуальны код у паэзіі Анатоля Сыса часта пазначаны выявай каня і атмасферай гвалту (А ў тваім, Люцыян, Дняпры, што жывіў спакон веку гоні, тры русалкі, славянкі тры янычаравых мыюць коней — А. С.). У гэтым месцы хочацца напісаць як паэт: бо Конь — гэта больш чым конь. Матыў каня, як пасля асвецяць нас землякі Анатоля, жыўцом спісаны з купальскіх абрадаў, якія па сёння спраўляюць у Гарошкаве. Анатоль Сыс, як кожны мясцовы хлопец, не ўяўляў свята кахання без Дняпра і мясцовых русалак.

І, канешне, без каня, дадаў бы ў гэтым месцы паэт!

* * *

Каля хаты нумар 143, калі мы тэпалі ў дом-музей паэта, нас штось спыніла. На хатцы, што насупраць названага нумара, мы прыкмецілі антэну, зробленую з кола ад ровара. У галаве бліснулі думкі пра канспірацыю. Анатоль Сыс у адным са сваіх інтэрв’ю пра аднавяскоўцаў сказаў: Яны такія самыя нацыяналісты як я!

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF