Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Адкрыванне брамы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэтая дамова нам патрэбная, паколькі мы з’яўляемся натуральнымі партнёрамі, — сказаў беластоцкі прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі ў час урачыстасці падпісання трохгадовай дамовы аб супрацоўніцтве паміж Беластокам і Гроднам.

— Цяпер мы павінны гэтую дамову напоўніць зместам, — дадаў мэр Гродна Барыс Казялкоў.

Урачыстаць у прысутнасці м.інш. генеральных консулаў — польскага ў Гродне і беларускага ў Беластоку ды старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Пятра Валадзько адбылася ў прыўзнятай атмасферы ў імпазантным Гасцінным палацыку ў Беластоку, над дзвярыма якога луналі сцягі абедзвюх дзяржаў. Пасля падпісання дамовы прэзідэнт Трускаляскі сказаў:

— Сёння наступіла доўгачаканая ўсімі намі хвіліна, калі мы падпісалі доўгачаканую дамову, якая, з падобным зместам, была ўжо падпісана ў 2003 годзе і абавязвала тры гады ды скончыўся яе тэрмін. За тры апошнія гады такой дамовы ў нас не было. А зараз, калі паглядзім на карту і глянем на дзяржаўную мяжу Польшчы з Беларуссю, пабачым, што Беласток і Гродна з’яўляюцца найбліжэй распаложанымі гарадамі. Раздзяляе нас толькі 70 кіламетраў і ў Гродна з Беластока бліжэй чым у Варшаву, Люблін ці Ольштын, а нават параўнальная гэта адлегласць як у Ломжу, а бліжэй нам чым у Сувалкі. Так вось Гродна гэта наш натуральны партнёр па прычыне адлегласці, суседства і магчымасці супрацоўніцтва ў розных галінах.

Прэзідэнт Беластока адзначыў:

— Гэтая дамова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF