Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Лёс крыжыкам і вершам пісаны

Ніна БРУЧКО

Асенні халодны дзень. Дождж ліе як з вядра. Пруся аўтобусам далёка ў Беласток, аж на Лясную Даліну. Нарэшце, знайшла блок! Званю. Дзверы адчыняе добра вядомая жанчына. Абедзве шчыра ўсміхаемся, сардэчна вітаемся. Так-так, гэта ж тая самая Оля Фёдарава, па мужу Іванюк. У тую хвіліну з пакоя выходзіць Олін муж, Коля. Паціскаем сабе рукі.

— Адразу пазнала, відаць, усё ж мы крышачку змяніліся за тыя пару дзесяткаў гадоў, — весела пачынаю размову на прывітанне.

— Ну, заходзь, заходзь, мілая каляжаначка, на маю кухню, — запрашае гаспадыня.

— Кухня? Гэта ж сучасны па інтэр’еры салон з кухоннай нішай! — разглянуўшыся вакол заўважыла я ўголас. На кожнай сцяне — цудоўныя габелены, выкананыя спрытнымі залатымі рукамі Олі, апраўленыя ў драўляныя рамкі.

— Калі я занесла габелен „Белавежская пушча” абсадзіць яго ў рамкі, рамеснік даваў мне тры тысячы злотых, а я і за дваццаць яго не прадам! Люблю на іх узірацца, любавацца імі. Гляджу на панараму і адразу становіцца весялей на душы. Ды пра гэта потым, даражэнькая, зараз сядай за стол, пагутарым, мы ж не сустракаліся многа, многа гадоў... А так, пры кілішачку маёй самаробнай вішнёвачкі ўспомім мінулае і сённяшняе абталкуем...

— Так-так, Оленька, мы ж пазнаёміліся паўстагоддзя таму, шмат часу, — прызадумалася я.

— Было гэта ў 1956 годзе. У Беластоку стала дзейнічаць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Туды трапіла і я, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF