Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Пад Саколкай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Як назваць прыпынак, што знаходзіцца паміж дзвюмя вёскамі, напрыклад, паміж Яноўшчынай і Падкаменкай, каб не пакрыўдзіць жыхароў абедзвюх мясцовасцей, каб воўк быў сыты і каза цэлая? Трэба знайсці кампраміс, мо ўзяць для такога найменавання частку назвы адной з вёсак і скласці з часткай назвы другой?.. І так вось аўтобусны прыпынак паміж дзвюма згаданымі вёскамі, што па абодвух баках шашы з Беластока ў Саколку, нехта назваў Пад’яноўшчынай; магчыма, што гэта мясцовая назва акурат нейкага тамашняга ўрочышча...

Праходжу побач Падкаменкі па асфальтоўцы, якая пралягае там па загуменні вёскі, значыць, у вёску не заглядаю — гляджу на яе быццам не спераду, а ззаду. А што ж відаць ззаду нашых традыцыйных вёсак? Стадолы відаць, таксама крыху традыцыйныя, з бетоннымі апорнымі слупамі. У некаторых стадолах тыя слупы памаляваны на бела. Магчыма, што ў гэта маляванне быў закладзены нейкі практычны сэнс, як, напрыклад, у бяленне садовых дрэў, каб на белым фоне выяўляць шкодных насякомых ці іх лічынкі. Але і цалкам магчыма, што тое маляванне мела паправіць вясковую эстэтыку, хай сабе і з загуменнага боку.

За Падкаменкай палі памаленьку саступаюць лесу. Дзе-нідзе вырастаюць ужо самасейныя хвайнякі. Бо ж не толькі рыба шукае, дзе глыбей, але і чалавек шукае выгаднейшага месца, выгаднейшага жыцця. А тое ж выгаднейшае жыццё спакон нашых дзесяцігоддзяў вабіць у гарады, пакідаючы сялянскае жыццё найбольш заўзятым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF