Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Расслаўляюць беларушчыну

Аляксей МАРОЗ

Калі паявілася магчымасць арганізаваць агратурыстычную дзейнасць, адны глядзелі на яе з падазронасцю, апасаючыся кантралёраў і малога зацікаўлення прыезджых такога роду турызмам, другія ў новай прапанове ўбачылі курыцу, якая нясе залатыя яйкі. Зараз вядома, што ў агульным адны і другія разышліся з праўдай. Агратурыстычная дзейнасць у прынцыпе дае дадатковы заробак, але велічыня яго залежыць перад усім ад мясцовых турыстычных козыраў, месца распалажэння кватэр, маючы на ўвазе блізкасць да лесу, вады ці важнейшых дарог і якасці абслугі прыезджых. Толькі ў самой Белавежы, якую наведвае па 100-200 тысяч турыстаў у год, з агратурызму можна сям’і ўтрымацца. Апошнім часам штораз больш турыстаў стала наведваць агракватэры ў Нараўчанскай, Гайнаўскай, Дубіцкай і Кляшчэлеўскай гмінах. Нашы гаспадыні і гаспадары дабіваюцца даходаў з агратурызму, дзякуючы сваёй зычлівасці, мілай абслузе і цяжкай працы, якую трэба ўкласці, каб прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у свае кватэры. Уладальнікі агратурыстычных кватэр перакананы, што побач Белавежскай пушчы нашы беларускія традыцыі, культура і ўся спадчына з’яўляецца тым козырам, які прыцягвае турыстаў у прыпушчанскі рэгіён. Госці цікавяцца даўнім вясковым жыццём, беларускім фальклорам і нават нашай роднай мовай, просячы гаспадароў гаварыць па-свойму.

— Каб быў поспех у агратурызме, трэба любіць чужога чалавека і быць адкрытым на кантакты з іншымі людзьмі. Уласнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF