Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Інвестыцыйная карціна Арлянскай гміны

Размова з войтам Арлянскай гміны Пятром СЭЛЬВЕСЮКОМ.

У Орлі, як і па цэлай гміне, відаць змены...

— Мінаючы год быў рэкордным у інвестыцыйным плане — на інвестыцыі выдаткавалі мы больш за тры мільёны злотаў. Калі б узяць пад увагу цэлы гмінны бюджэт, які ў нас пад восем мільёнаў злотаў, то ў нашым ваяводстве не будзе такога самакіравання, а мяркую, што і ў маштабе краіны такіх мала, якое амаль сорак адсоткаў прызначыла на інвестыцыі. Гэта відаць і ў Орлі, і ва ўсёй гміне, напрыклад, 30 лістапада была пастаўлена прыгожая новая паветка на аўтобусным прыпынку. Гэта рэч невялікая і недарагая, але добра прэзентуецца і цешыць. Мо яе хто і знішчыць, але ж не будзем кіравацца такімі засцярогамі, бо панішчыць можна ўсё, але робіцца дзеля таго, каб было.

Звяртаю таксама ўвагу на дэталі, дробязі. І другой навінкай, якая мяне радуе, з’яўляецца ілюмінацыя, святочныя светлавыя заслоны, якія аздобяць вулічныя дрэвы перад будынкам гміннай управы. Яны ўвядуць у большы святочны настрой амаль цэлы цэнтр Орлі.

А якія інвестыцыі па за Орляй?

— Мяркую, што найбольшай было заасфальтаванне павятовай дарогі Орля — Спічкі ды вясковай вуліцы. Усяго было чатыры кіламетры, якія ахапілі і два адрэзкі гміннай дарогі. Работы на павятовай дарозе каштавалі больш за адзін мільён і трыста тысяч злотаў, а гмінная дарога патрабавала за сто тысяч злотаў. Поспех тым большы, бо гэтыя сродкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF