Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Šeima па-літоўску значыць сям’я

Ілона КАРПЮК

Пётр слаў Тамарцы лісты кожнага дня. Тамарка жыла ў Рэпісках з бацькамі і бабуляй Аняй. Аднойчы бабуля не вытрымала і прачытала. Тамарка здагадалася, бо ліст быў надарваны.

— Што вы зрабілі? — спытала ўнучка.

— Но то пшэпрашам бардзо, — адказала бабуля, якая польскай мовай наогул не карысталася.

На старасць бабуля Аня палюбіла каву. Брудныя кубкі з кававай гушчай увесь час стаялі на буфеце. Калі бабулі сталі звяртаць увагу, то пачала кубак ставіць у буфет. Аднойчы дачка сказала, што нельга хаваць брудныя кубкі, асабліва таму, што Пётр прыязджае і можа гэта пабачыць. Бабуля адказала па-свойму:

— Ты, Люба, скажы яму, каб ён туды не заглядаў!

Бабулі Анелі з Ашкіняў (Ožkiniai) ужо 96 гадоў. Як самая старэйшая ў сям’і карыстаецца пашанай і безумоўнай любоўю ўсіх пакаленняў.

— Найбольш нецярпліва наша бабуля чакае вынікаў „Таталётка”! — распавядае маці Пятра. — „Купіў купон?” — пытаецца кожны раз майго мужа. Нервуецца, бо кажа, што за гэтыя грошы выкупяць бацькоўскую зямлю, якую калісьці аддалі дзяржаве за пенсію.

— Літоўцы безумоўна мацней прывязаныя да зямлі, чым нашы людзі, — кажа Валодзя, беларус са Спічок, бацька Пятра.

Пётр і Тамарка

Бабуля Аня была добрым духам Тамаркі. Анеля — гэта літоўская душа Пятра. У Пеціным жыцці важную ролю адыграла яшчэ бабуля Дуня. У яе, у Спічках, вучыўся беларускай гаворкі.

Тамара і Пётр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF