Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Быць надалей разам

Яўген ВАПА

Ізноў пры канцы снежня каляндарны цыкл нагадвае нам, што чарговы год павіс нам за плячыма . Але ці ўслед за гэтым прыбавілася нам жыццёвага розуму? Хіба не. Аднак калі б так было, то ўжо даўно б мы справіліся з нашымі чалавечымі памылкамі і грахамі . Толькі не з несмяротнасцю, бо яна проста застаецца звышчалавечай таямніцай. І на шчасце не можна яе яшчэ купіць. Чалавечыя ілюзіі наконт зямной дабрыні, асабліва шырока разліваюцца гукамі на ўсіх мовах свету напярэдадні новага года. За такую ветлівасць і ласкавасць, якая плыве з рэкламных афішаў і ролікаў, мы нашмат больш абавязаны чым каляднікам. Вядома чым — выкінутымі грашыма на святочную непатрэбшчыну. У напружаных святочных гонках шматразова пераступаем парогі крамаў, галерэяў, забываючы толькі абстукаць свае боты аб парог царквы ці касцёла. Прыемны рытуал канзумерызму выцясняе сферу аўтэнтычнай рэлігійнасці з нашага культуралагічнага круга. Менавіта таму разам з нашымі пастырамі так любуемся ў звыштэатралізаваных багаслужбах.

На нашай беларускай беластоцкай прасторы ў наступным годзе ўсім дастаткова будзе палітычнага тэатра ў выглядзе самаўрадавых выбараў. Ізноў за нашы галасы і грошы будуць змагацца прэтэндэнты ў войты ці бурмістры. Таму напэўна можам спадзявацца вялікай колькасці культурна-выбарчых фэстаў, на якіх будзем пляскаць у далоні народным абраннікам. Пры добрай музыцы і закусцы нікому не захочацца паставіць ім нявыгадных пытанняў — нельга ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF