Ніва № 52 (2798), 27 снежня 2009 г.

Наша цывілізацыя

Віктар САЗОНАЎ

Чарговы год праляцеў хутка. Людзі, за сваімі клопатамі і турботамі, толькі тады і заўважаюць бег часу, калі надыходзіць нейкая знакамітая дата — дзяржаўная, або рэлігійная. Або свая, інтымная, такая як уласны дзень нараджэння, калі па невядомай нікому прычыне чалавек весяліцца з таго, што стаў на год старэйшы. Ёсць і даты, якія адзначаюць усе. І ўсе вяселяцца ды радуюцца, і нават ведаюць чаму.

Да такіх датаў належыць і светлае свята Нараджэння Ісуса Хрыста, або як называлі гэта ў нас на вёсцы, ды называюць і зараз, свята Божага Нараджэння.

Нам, беларусам, пашанцавала. Мы гэтае свята святкуем два разы — па юліянскім, і па грыгарыянскім календары. І хоць кожны беларус належыць да нейкай адной рэлігійнай канфесіі, святочны настрой суседзяў, званы храмаў другой хрысціянскай канфесіі прымушаюць абодва святы лічыць сваімі нацыянальнымі. Рэлігійна кожны мае адно Божае Нараджэнне, нацыянальна — два.

Такая мы нацыя. Адсюль хіба і легенды пра наш менталітэт, пра нашу гасціннасць, пра нашу тэлерантнасць... Бо яшчэ за мільёны і мільярды гадоў да таго, як чалавек упершыню акрэсліў нейкую тэрыторыю на гэтай планеце і назваў сваёй, задоўга да таго, як на зямлі з’явілася першая мяжа, Той, чыё Нараджэнне мы святкуем два разы, прадвызначыў наш лёс і даў нам месца паміж усходняй і заходняй цывілізацыямі. І прадвызначыў нашу місію.

Стагоддзямі тыя цывілізацыі, зыходзячыся адна з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF