Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі Анатоль Сыс першы раз прачытаў свой верш „Мая белая лебедзь”, паэт Эдуард Акулін аж жахнуўся:

— Толя, няўжо ты не ведаеш што слова лебедзь мужчынскага роду? Ён жа павінен быць мой, а не мая лебедзь.

— А гусь якога роду? — спытаў Сыс.

— Ну, вядома, жаночага..

— Дык чым яны розняцца?

— У прынцыпе нічым...

— То хай і лебедзь будзе жаночага роду.

І сталася так як сказаў паэт з Гарошкава! Сёння, амаль чвэрць стагоддзя ад славутай спрэчкі, мы натуральна ўспрымаем слова лебедзь у жаночым ды мужчынскім родах. Ужо для адной гісторыі пра новы род лебедзі, варта было дабірацца дваццаць сем гадзін у Гарошкаў.

* * *

Калі сонечнай ранічкай мы з Мірай Лукшай ішлі ў славуты „горад-герой Гарошкаў”, як жартам гаварыў пра родную вёску Анатоль Сыс, мы яшчэ не ведалі пра гістарычны закалот вакол слоўца лебедзь. Але і так гэты дастойны птах явіўся нам як свайго роду паэтычны брэнд Прыдняпроўя. Таму тое, што пабачылі мы ў пачатку вёскі, я ўспрыняла як жарт, як фата-маргану. Сёння чытаю і гляджу ў інтэрнэце фільмы пра святкаванне 31 кастрычніка і здзіўляюся! Ніхто з мастакоў і журналістаў не прыкмеціў дзіўнай будкі.

У Рэчыцу мы прыехалі сытыя, жывыя, адкрытыя на цуд. Нас не здзівіла, што наш вагон ¹ 13, які з Гродна выязджаў перадапошнім, прыехаў першым. У Гарошкаў мы дабраліся на рэйсавым аўтобусе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF