Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

З мастацкімі традыцыямі

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы ўжо традыцыяй сталі конкурсныя агляды непрафесійнага мастацтва. Карыстаюцца яны прызнаннем у моладзі і дарослых, якія паспрабавалі сваіх сіл у жывапісе ці разьбе. Некаторыя ўжо некалькі разоў прымалі ўдзел у аглядах, а нават сталі наведваць пленэры для прафесійных мастакоў. Напрыклад, гайнаўскі жывапісец Пётр Гаган зараз прэзентуе свае алейныя работы на выстаўках разам з вядомымі мастакамі Польшчы. На гайнаўскім конкурсе можна было ўбачыць разьбу Славаміра Смыка з Кляшчэляў, які здабыў прызнанне вядомых польскіх разьбяроў. На зломе ХХ і ХХІ стагоддзяў у аглядзе часта перамагалі вучні і студэнты з Гайнаўшчыны. Бывалі таксама гады, калі заўважальную частку выставачнай залы Гайнаўскага дома культуры займалі — побач рысункаў, жывапісу і разьбы — габелен, карунка і вышыўка. Пазней арганізатары конкурсу для гэтага роду творчасці сталі ладзіць асобныя выстаўкі. У гайнаўскім мастацкім аглядзе прымалі ўдзел таксама жыхары Гайнаўскага дома сацыяльнай дапамогі, які зараз называецца Павятовым асяродкам дапамогі. Сярод работ гэтых людзей ёсць вельмі цікавыя і непаўторныя, вартыя ўзнагароды працы.

— Агляд мастацкай творчасці непрафесіяналаў з Гайнаўкі быў наладжаны першы раз у канцы шасцідзесятых гадоў, яшчэ ў драўляным будынку, у якім пазней размяшчаўся аўтавакзал. Чарговыя агляды арганізаваны былі ўжо ў сённяшнім будынку дома культуры, а ад шаснаццаці гадоў конкурсы непрафесійнага мастацтва былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF