Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

Беларуская літаратура ў святле новых пошукаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі б спытаць нашага ліцэіста хто аўтар верша „Зайграй, зайграй хлопча малы”, той без сумнення адкажа: Паўлюк Багрым, каваль. Гэты, здавалася б, укаранёны погляд, на думку прафесара Міколы Хаўстовіча, малаверагодны. У святле новых доследаў аўтарства славутага верша прыпісваецца юрысту Ігнату Яцкоўскаму. Пасля паўстання 1830 года Яцкоўскі з’язджае ў Лондан, дзе займае пасаду ў партыі Чартарыйскага. Там супрацоўнічае з Аляксандрам Рыпінскім, з якім заснаваў друкарню і займаўся выдавецкай дзейнасцю. У адной са сваіх лонданскіх публікацый аўтарам „Зайграй, зайграй хлопча малы” ён называе вясковага хлапчука Петрыка. Аднак пасля вяртання на радзіму ён публікуе сваю спадчыну ў штотыднёвіку „Kłosy”, дзе сустракаем тыя самыя радкі што і ў вершы „Зайграй, зайграй хлопча малы”. Ігнат Яцкоўскі, навагрудскі адвакат, умеў і любіў апавядаць усякія гісторыі свайго краю. Пісаў таксама вершы, хаця сам пра сябе казаў: choć ja nie poeta. Думку пра тое, што менавіта ён, а не Паўлюк Багрым, аўтар славутага верша першы выказаў баранавіцкі краязнавец Маліноўскі. Аднак беручы пад увагу эмацыйнасць доказаў, яго адкрыццё і тэзісы былі праігнараваны літаратуразнаўцамі.

— Наогул, пра беларускае літаратуразнаўства мы можам гаварыць толькі пасля 1990 года, — сказаў пафесар Хаўстовіч. — Раней яно знаходзілася пад вялікім ціскам палітыкі.

Калі гаварыць пра ХІХ стагоддзе, то кожны аўтар і твор (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF