Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

Хронікі нашай памяці

Ілона КАРПЮК

— Колькі разоў у жыцці задумваемся над лёсам сваёй сям’і? Колькі разоў размаўляем з бацькамі ці дзядамі пра мінуўшчыну? Колькі ў нас патрэбы, каб ведаць пра сябе больш?

— Няма што ашуквацца, не зменім свету, не выратуем!

Так усхвалявана прамаўляла да сабраных у спартыўнай зале Падставовай школы н-р 4 у Беластоку Бажэна Шрэдар з Сейн.

— Але сябе можам выратаваць, — дадала. — Самае цікавае тое, што маем вакол сябе, дастаткова выцягнуць руку. Наш абавязак — пазнаваць самога сябе і абараняць тоеснасць.

Памяць па-сейненску

Бажэна Шрэдар прыехала ў Беласток з групай сейненскай моладзі, якая паказвае аўтарскі спектакль „Сейненскія хронікі”. Паказваюць яго ўжо дзесяць гадоў. І хаця некаторыя могуць падумаць, што гэта такая старая адагрэтая катлета, але на падмостках вялікіх тэатраў акцёры, бывае, іграюць спектаклі яшчэ даўжэй. Варта дадаць, што „Хронікі” прэзентуе ўжо трэцяя група выканаўцаў і — так як і папярэднія — з вялікім поспехам.

— Працую з моладдзю па пяць гадоў, — тлумачыць Бажэна Шрэдар. — Гэта ўжо маё трэцяе пакаленне акцёраў.

Аднак акцёры не сустракаюцца толькі на рэпэтыцыях. Яны супольна дарастаюць, правяраюць сябе, развіваюцца і працуюць. Пішуць праекты, аддаюць сябе лакальнай грамадскасці, дапамагаюць малодшым ды ўрэшце пазнаюць сябе, але праз прызму сваёй сям’і і складаных лёсаў сваёй мясцовасці.

— Трэба ведаць хто ты такі, — падводзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF