Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

Што з тым паркам?

Алякскй МАРОЗ

Размовы ў справе прапановы Міністэрства асяроддзя наконт пашырэння ў тры разы тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку працягваюцца. Прадстаўнікі міністэрства і мясцовых самаўрадаў працуюць у дзвюх групах. Адна стараецца вызначыць межы, да якіх быў бы пашыраны парк, а ў другой размовы тычацца магчымасцей павелічэння фінансавай дапамогі для пушчанскіх і прыпушчанскіх гмін у рамках еўрасаюзных сродкаў і грошай з дзяржаўнага бюджэту. Аднак у назіральнікаў гэтых размоў складаецца ўражанне, што чым даўжэй працягваюцца перагаворы, тым складаней выпрацаваць кампраміс, які задавальняў бы абодва бакі. Асобы зацікаўленыя справай пачынаюць ставіць пытанне што будзе пазней, калі размовы закончацца нічым.

Самаўрады і міністэрства разыходзяцца на вялікія тэрыторыі

Яшчэ ў кастрычніку нашы войты, бурмістры і Управа Гайнаўскага павета прадставілі Міністэрству асяроддзя сваё становішча, у якім паведамляюць аб патрэбе пашырэння парку на самыя цэнныя тэрыторыі Белавежскай пушчы, якія яшчэ не ўваходзяць у Белавежскі нацыянальны парк. Звяртаюць яны ўвагу, што ў першую чаргу парк трэба пашыраць на тэрыторыі, што ўжо асабліва ахоўваюцца, напрыклад, запаведнікі. Заклікаюць адначасна не мяняць сённяшніх геадэзічных падзелаў і з іх улікам пашыраць парк, выдзяляючы з яго жыллёвыя тэрыторыі, публічныя дарогі і чыгуначны пуць. Нашы самаўрады прапануюць, каб этапамі даходзіць да прапановы міністра асяроддзя Мацея Навіцкага, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF