Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

2009 год (2)

Васіль САКОЎСКІ

А цяпер крыху пра нашу Белавежскую пушчу ў 2009 годзе. Яна таксама маецца яшчэ някепска, хаця ніяк не хоча дачакацца цвёрдага юрыдычнага статуса, годнага такой прыроднай жамчужыны.

Хто вінаваты ў гэтай валакіце і каніцелі?

Мне здаецца, вінаваты нашы цэнтральныя ўлады. Яны, канешне, свядомыя таго, што такую пушчу трэба шанаваць, аберагаць, але хочуць зрабіць гэта як найменшым коштам.

А што тады з людзьмі, якія жывуць у пушчы і з пушчы?! І дзякуючы якім гэтая пушча і ўцалела, збераглася? Не пусціць, забараніць, праганяць, караць?!

Я даўно здружыўся з пушчай, люблю яе і часта бываю ў ёй. Бываю, як кажуць, зімой і летам. Зімой хаджу з жонкай на кароткія пешыя дыстанцыі. Вясной і летам на доўгія веласіпедныя.

Ужо на першы дзень новага года мы былі з жонкай у пушчы, прайшлі сваімі сцежкамі і перадалі пушчы навагоднія пажаданні — каб з Новым дзве тысячы дзевятым годам сталі яе больш шанаваць і перасталі сячы яе драўніну, бо яна ў нас адна такая і патрабуе, заслугоўвае нашай увагі і пашаны. Наступныя дні мы таксама бывалі ў пушчы.

Урачыстае адкрыццё сёлетняга вясенне-летняга пушчанскага веласіпеднага сезона адбылося ў нас 5 красавіка. Пасля літургіі ў саборы і снедання выехалі мы з жонкай у пушчу. Ужо традыцыйна першы веласіпедны выезд у пушчу пачынаем з Крыначкі. Там напіліся святой вадзічкі, прыглянуліся як перазімавалі Крыначка і пушча, колькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF