Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

Папяровая рэвалюцыя

Віктар САЗОНАЎ

Беларускі парламент разгледзеў прадстаўленыя змены ў выбарчае заканадаўства, і, забыўшыся пра тое, што зусім нядаўна сцвярджаў, што дзеючае выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь добрае і справядлівае, гатовы на сённяшні дзень падтрымаць у ім кардынальныя змены. Па вялікім рахунку, што тычыцца выбарчага заканадаўства, можна сцвярджаць, што адбылася цэлая папяровая рэвалюцыя. Рэвалюцыя таму, што змены кранулі ледзь не кожны важны артыкул. Ну, а папяровая таму, што ўсё гэта так і застаецца толькі на паперы.

Пры Сталіне Канстытуцыя таксама была адной з найлепшых, а можа і самая лепшая. У ёй можна было сталінскаму рэжыму, нічога не баючыся, закладаць самыя прагрэсіўныя нормы. І ўвогуле ўсё, што захочацца — хоць рай на зямлі. Усё адно ніхто не збіраўся тыя нормы выконваць. А што самае горшае, была створана такая сістэма, што не было каму пракантраляваць, ці робіцца дэклараванае. А кантралявалі акурат тых, хто хоча гэтай канстытуцыйнай справядлівасці.

І пры цудоўнай канстытуцыі і някепскім праве мільёны людзей вымушаны былі трэсціся ад страху, паміраць у гулагах і, маючы права абіраць і быць абранымі, рэалізоўваць тое права з дакладнасцю наадварот — быць абавязанымі прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць за таго за каго скажуць. І ў гулагу, і нібыта на свабодзе.

Сцвярджаць, што змены ў выбарчае заканадаўства зробяць выбары адкрытымі і празрыстымі могуць толькі тыя людзі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF