Ніва № 51 (2797), 20 снежня 2009 г.

XII літаратурны конкурс

Міра ЛУКША

На XII Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы „Дэбют”, сарганізаваны Праграмнай радай тыднёвіка „Ніва” і Беларускім саюзам у Рэчы Паспалітай пад патранажам Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі РП, дэбютантаў не было зашмат — толькі трое: Кацярына Грыгарук з Гайнаўкі, Ірына Юрчук з Нарвы ды маладзенькая Магдаліна Панасюк з Гайнаўкі (на жаль, адзіны ўдзельнік конкурсу з першай групы — вучняў пачатковых школ і гімназій). Журы конкурсу (вядомыя паэты Надзея Артымовіч з Бельска-Падляшскага, Ежы Плютовіч з Беластока ды крытык і даследчык Янка Трацяк з Гродна) вельмі добра ацаніла прысланыя творчыя працы аўтараў з усяе Польшчы. У момант падвядзення конкурсу двое аўтараў было за мяжой — у Брне ды ў Бруселі. Пераможца — Віталь Воранаў — паспеў дабрацца з мараўскай сталіцы на падвядзенне конкурсу 12 снежня 2009 г., якое ўрачыста праводзілася ў кавярні „Цэховая” ў Беластоку, з чытаннем тэкстаў і аўтарскай сустрэчай аднаго з першых удзельнікаў „Дэбюту” (ужо аўтара двух зборнікаў — Юркі Буйнюка) ды ўспамінамі пра мінулыя конкурсы і іх удзельнікаў. Выраслі з іх калі не пісьменнікі, дык руплівыя працаўнікі на беларускай ніве, дбайныя сейбіты і апекуны роднага слова. Абнадзейвае трываласць найстарэйшых нашых пішучых па-беларуску аўтараў — Міколы Лук’янюка з Бялкоў Нарваўскай гміны, Анатоля Маўчуна з Познані, Зінаіды Кавалевіч з Беластока, Анатоля Парэмбскага са Станцыі Валілы, Веры Масайлы з Гайнаўкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF