Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

З лесу ў лес

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заўсёды, калі праязджаю праз Елянку, задзіўляе мяне комплекс крыжоў на пачатку мясцовасці з боку Дубіч-Царкоўных. І вось злажу з аўтобуса ў гэтай вёсцы і падаюся ў той інтрыгуючы бок. Аднак пры дарозе стаяць і іншыя крыжы, падыходжу да першага з іх, да чарговых у асобнай агароджы. На іх малітоўныя надпісы захаваць вёску ад усялякіх няшчасцяў. Далей, перад колішнімі могілкамі, своеасаблівы крыжастас са своеасаблівай каплічкай у цэнтры яго. Каплічку тую, мабыць, ставілі з найбольшым малітоўным уздымам, без аглядкі на ўсялякія багаслоўскія выдумкі пра кананічнасць. Бо ж у той каплічцы характэрная заходняму хрысціянству фігурка, а наверсе ўсходнехрысціянскі крыж. Таму можа здзіўляць супастаўленне гэтай рэлігійнасці з тым няшчасцем, якое ўпала на Елянку пяць гадоў таму, калі тарнада сарвала пакрыцці з усіх вясковых будынкаў. Быццам тая шчырая рэлігійнасць ад ніякага няшчасця не засцерагае. Хто ведае, можа тут было так, як з біблейскім Іовам, можа было гэта выпрабаванне жыхароў вёскі ў моцы іх веры.

Цяпер Елянка адбудаваная, на ўсіх будынках новыя бляшаныя дахі. Але вялікага гаспадарання тут не відаць. На двух панадворках заўважыў я бітонікі для малака, а гэта абазначае, што там яшчэ трымаюць мо па дзве-тры кароўкі, каб сабе мець свежае малако, а лішак па прывычцы завозіць у пункт прыёму; пазней даведаюся, што ў Грабавец. На некаторых панадворках паказваюцца людзі, спыняюся каля аднаго мужчыны, які акурат выйшаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF