Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Адна са сталічных легенд, якая валачэцца слядамі нашага дзядоўскага турнэ, такая: Міра Лукша і Ганна Кандрацюк здзейснілі кулінарны цуд у Гарошкаве. Мы нібыта наварылі там, напяклі і насмажылі яды для сотні народу. Той, хто з’явіўся на святкаванне ў дом паэта, аблізваўся са смакам і хваліў таленавітых кухарак родам з Беласточчыны. Мы не супраць, каб нас хвалілі за талент. Аднак у справе пачастунку ў Гарошкаве выпадае сказаць другое: Гануся і Міра з’елі за сотню народу! А той багаты і смакавіты прыём уласнаручна і ад душы нарыхтавалі Тамара і Валя, родныя сёстры Анатоля.

У гэтым месцы патрэбная яшчэ адна далікатная праўка: мы не такія, каб прысабечваць чужыя легенды пра кулінарныя цуды. Бо кулінарныя цуды, пра што з рукой на сэрцы скажа стары і малы ў Гарошкаве, і нават у суседняй Заспе, належаць аднаму Анатолю Сысу.

* * *

У вагоне ¹ 13 начнога цягніка Гродна-Гомель нас прывітала ветлівая абслуга і незвычайная элегантнасць. Я не верыла сваім нагам, калі па чырвоным персідскім дыванку-ходніку дабіралася ў купэ з месцамі нумар 29 і 30. На вокнах і дзверцах развяваліся пастэльныя фіранкі і занавескі са штучнага шоўку. Міра Лукша, як спецыялістка па ніўскіх гараскопах, таемна ўсміхалася. Ужо тыдзень раней яна ведала што ўначы з 29 на 30 кастрычніка трапіць у цэнтр увагі, а я, паводле яе гараскопаў, у гэту ноч буду спаць як пшаніцу прадаўшы. Пасля, калі ў наш салон зайшоў чарнявы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF