Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

Дзень герояў у Вільні

Юрась ЮРКЕВІЧ

28 лістапада 2009 г. у Таварыстве беларускай культуры ў Вільні адбылася традыцыйная сустрэча, прысвечаная 89-м угодкам Слуцкага паўстання, а таксама знакамітым асобам, што нарадзіліся ці памерлі ў лістападзе месяцы.

Распачаў сустрэчу Хведар Нюнька са звароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ў сувязі з угодкамі Слуцкага збройнага чыну. Старшыня нагадала, што беларускае замежжа не павінна забываць сваіх мужных продкаў, што са зброяй змагаліся і загінулі за незалежную Беларусь.

Імпрэзу працягнула мастачка Крыстына Балаховіч, якая зачытала зварот арганізацый беларускай дыяспары на імя Літоўскага тэлебачання з нагоды праблемаў беларускай праграмы „Віленскі сшытак”. Апошнім часам праграма выходзіць у вельмі нязручны час (пятніца, 14:50), калі бальшыня мэтавай аўдыторыі знаходзіцца на працы, што значна звужае кола гледачоў. Непаразуменне выклікае таксама паўторны выхад праграмы на LTR2 у той самы дзень толькі праз паўгадзіны — а 15:40. На вялікі жаль, „Віленскі сшытак” не даступны ў анлайнавым архіве LTR. Але самае прыкрае тое, што супрацоўнікі праграмы вось ужо як паўгода не атрымліваюць кампенсацыі за працу. Стварылася вельмі сур’ёзная пагроза сыходу прафесійных журналістаў і спынення існавання беларускага эфіру ў Літоўскай Рэспубліцы. Пад зваротам паставілі свае подпісы Таварыства беларускай культуры, ТБМ Віленскага краю імя Францішка Багушэвіча, Згуртаванне беларускіх арганізацый Літвы, Віленскае беларускае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF