Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

З любові да беларускай песні

Размова з Міколам Мяжэнным, шматгадовым дырыжорам і акампаніятарам беларускіх калектываў на Беласточчыне, а адначасна выкладчыкам у Коледжы мастацтваў у Гродне.

Сёння (27 лістапада) Вы разам з беларускімі калектывамі з Польшчы, ляўкоўскімі „Цаглінкамі”, гайнаўскім „Рэхам пушчы” і іншымі сябрамі з Беласточчыны святкуеце ў Гайнаўскім доме культуры свой юбілей 60-годдзя з дня нараджэння. Раскажыце, як Вы трапілі на Бельшчыну і Гайнаўшчыну?

— Было гэта вельмі даўно, 26 жніўня 1992 года. Мы, тры асобы з Гродзеншчыны, па просьбе БГКТ і ўлад Беластоцкага ваяводства былі напраўлены Фондам культуры Гродзенскага аблавыканкама на Беласточчыну. Славамір Пакумейка, які ўжо не жыве, затрымаўся ў Ляўкове, Уладзімір паехаў у Дашы, а я трапіў у Краснае Сяло, да калектыву „Красуні”. Пасля года работы па розных прычынах двух дырыжораў не прыжылося тут, а я астаўся працаваць надалей. Можа год перад намі прыбыў у Орлю Мікола Фадзін, які працуе з „Арлянамі” і „Васілёчкамі” па сённяшні дзень. Калі „Цаглінкі” асталіся без дырыжора, Валянціна Грыка з Ляўкова звярнулася з просьбай да Валянціны Марціновіч з Краснага Сяла, каб дазволіла мне дапамагчы падрыхтавацца ляўкоўскаму калектыву да агляду „Беларуская песня”. Я тады якраз прыдбаў машыну і стаў працаваць з двума калектывамі. Можа з год так ездзіў з Ляўкова ў Краснае Сяло, а калі „Красуні” перайшлі на аўтэнтычны фальклор, я стаў працаваць ужо толькі з „Цаглінкамі”.

Як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF