Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

Як Толік сушыў зямлю

Міра ЛУКША

Зямля, усё ж, адпомсціла Толіку з Дубна. Дакладна пад Сакалдой. Вывалакалі экскаватар. Магутны лом выпырснуў як палачка з пад заматанага сталёвага троса і прабіў Коліку чэрап. А на беразе рова, які меў надаць новы цёк рацэ, было іх больш: рабочых і назіральнікаў у касцюмах, спецыялістаў па меліярацыі.

— Праца — працай. Я пачуваў сябе да свайго абавязку. За мяне яе ніхто не выканае.

На Сакалдзе, у 1990 годзе, будавалі якуюсь застаўку. Гэта не было ані з РМПу, ані з „Вадролю”, толькі экскаватар ад нас узялі. Капалі абводны канал, каб старое рэчышча засыпаць. А новым вада мела паплысці. Землечарпалку сцягнула ў новае рэчышча. Яшчэ з дзесяць метраў засталося пакапаць, каб вада пайшла тудою. І нырнула землечарпалка ў тое новае рэчышча! Прывёў я экскаватар-„сталінец”. Сталінец буксуе, не дае рады выцягнуць. Падчапіў я трос на падвойню лябёдку. Зачапіў яе за сталінца — бо што ж ён 15 тон толькі важыў. „Сталінца” яшчэ больш у зямлю ўціснула, аж задок уверх выперла. Але адсмактала. Землечарпалка пачала памаленьку вылазіць на скарпу. Ужо-ўжо амаль наверсе была, але чую, што штосьці цяжэй ідзе. На адным з блочкаў трос быў прыкладзены, сталёвы, тоўсты як рука (на другім быў у падкоўку) — і пры землечарпалцы трос лопнуў, адбіўся аб тыльні борт КрАЗа — і ў мяне. Пайшло каля вока. Прабіла шчаку, нос, лоб. Толькі чорная яма, спечаная кроў. Сцебанула мяне яшчэ гэтым ломам у бядро. Прывезлі мяне ў шпіталь Снядэцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF