Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

2009 год (1)

Васіль САКОЎСКІ

Бяжыць, спяшаецца час. На лічыльніку маем канец 2009 года. На нашых лічыльніках таксама прыбыло. Ой, як хутка ўцякае час.

Як я бачу мінаючы год у вузкім і шырэйшым вымярэнні?

Пачну з сябе і спадарожніцы сваёй Марыі Канстанцінаўны. Жывем мы далей на старым месцы, са старымі звычкамі і поглядамі. Аптымістычна выкарыстоўваем тое, што асталося яшчэ нам да выкарыстання і памаленьку змагаемся з рознымі хворасцямі. Стараемся жыць гігіенічна і старэць аптымістычна, каб спакойна закончыць увесь цыкл нашага людскога існавання.

Лічу, што наракаць на сваё жыццё мы з жонкай не маем права. Нарадзіліся мы і раслі ў поўных і згодных сем’ях. Бацькі нашы давялі нас да даросласці, памаглі здабыць адукацыю, прафесію, вывелі — як кажуць — нас у людзі. Потым мы ўжо самі працавалі, пажаніліся і не з прынукі, а па ўласнай вольнай волі і ахвоце. Потым радзілі, расцілі, выхоўвалі і выводзілі ў людзі ўжо сваіх дзетак. І дагадоўвалі, і хавалі сваіх бацькоў...

Цяпер дзеткі нашы ўжо дарослыя, маюць адукацыю, адказныя пасады і сваё ўласнае дарослае жыццё. Частку сваіх жыццёвых этапаў і яны ўжо прайшлі, частка перад імі. Адным словам і яны паўтараюць адвечны біялагічны кругаварот...

Як дзеці і бацькі мы больш-менш, здаецца, спраўдзіліся. І чаго ж нам больш патрабаваць ад жыцця? А паколькі кола нашага жыцця яшчэ не самкнулася, трэба і надалей жыць і сямейнымі, і грамадскімі ды нават (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF