Ніва № 50 (2796), 13 снежня 2009 г.

Зашмальцаваная калода

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кадры, як вядома, „решают всё”. Гэтую сакраментальную мудрасць упраўлення краінай вынайшаў яшчэ бацька ўсіх народаў. Верным яго паслядоўнікам з’яўляецца кіраўнік сучаснай беларускай дзяржавы. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка чарговы раз перакартаваў сваіх тузоў, валетаў і шасцёрак. Тыя выгнуліся і пакорліва пераарыентаваліся. Паспрабаваў бы хто адмовіцца ці аспрэчыць новае прызначэнне! Калі раней кадры памыляліся, яны адразу адпраўляліся туды, дзе растуць кедры. І яшчэ далей — на перакоўку. Зараз кадры, паводле вобразнага выказвання новага класіка, проста „ператрахіваюцца”. Затое рэгулярна. Каб не заседжваліся і не стваралі кланаў і груповак.

Наменклатура вышэйшага эшалона Рэспублікі Беларусь усё больш нагадвае зашмальцаваную калоду картаў. Ёсць катэгорыя незаменных людзей, якія могуць справіцца з кожным заданнем, якое паставіць вярхоўны галоўнакамандуючы. Вось і картуюцца і кантуюцца гэтыя чыноўнікі, не зважаючы на іх адукацыю, профіль, жаданні і прафесійныя здольнасці. Кожны з іх, калі спатрэбіцца нашай магутнай працвітаючай дзяржаве, будзе і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц. Што тут скажаш — сапраўдныя ўніверсалы. Прыкладам, Міхаіл Мясніковіч некалі быў намеснікам прэм’ер міністра, потым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, а зараз кіруе толькі Акадэміяй навук. Ды што там нейкая навука! Вось Віктар Шэйман доўгі час быў генеральным пракурорам, нават не маючы юрыдычнай адукацыі. Праўда, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF