Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

На Калодзішчанскіх могілках за Мінскам мы наткнуліся на помнік аздоблены з двух бакоў камп’ютарным дызайнам. Спераду красаваўся партрэт маладога нябожчыка з буйной прычоскай у хвалі. На заднім баку шырокай і простай дарогай сярод векавых соснаў „імчала” сама сабе аўтафура. Здавалася, машына перасякла дазволеную хуткасць...

Просты і тыповы камунікат часоў камп’ютарна-карцінкавай цывілізацыі. І непісьменны здагадаецца, што ў зямным жыцці нябожчык быў шафёрам і праўдападобна загінуў у дарожнай катастрофе. У гэтым міні-аповедзе пра жыццё і смерць чалавека інтрыгавала адна дэталь — рытуальны кілішак з гарэлкай, які налілі сваякі і паставілі разам з гурбай штучнага квецця на намагільнай пліце пакойніку. У голаў адразу лезла дурное, між іншым, што хлапец загінуў з за гарэлкі...

Каб пакінуць вечнасці камунікат пра жыццё і смерць чалавека, старажытныя беларусы падпіраліся пісаным словам. Абрад „запісу” чалавека адбываўся якраз на Дзяды. Гэты архаічны звычай прыкмеціў яшчэ ў 1914 г. Вацлаў Ластоўскі ў нашых Кленіках. Да хаты, дзе цягам бягучага года нарадзіўся або памёр чалавек, клікалі грамацея. Той вырэзваў на бэльцы ля святога кута імя і год нараджэння дзіцяці. Калі ў сям’і хтось памёр, грамацей высякаў дату зыходу члена сям’і. Такі спісак звычайна ўключаў прадстаўнікоў роду ад сямі да дзесяці пакаленняў. У маёй роднай хаце (дзесяць кіламетраў ад Кленік) на сцяне, на левым баку ад святога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF