Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Вайна і лёс чалавека

Язэп ПАЛУБЯТКА

70 гадоў таму назад распачалася Другая сусветная вайна. У свядомасці грамадскасці яна паўстае маштабнасцю бітваў, геніяльнай стратэгіяй палкаводцаў, мужнасцю салдат, нязлічанай колькасцю загінуўшых. Апошняе, жахлівыя лічбы нікому непатрэбнай чалавечай бойні. Аднак амаль ніхто не распавядае пра зламаныя лёсы мільёнаў і мільёнаў простых людзей, якія жылі з працы, мелі сем’і, гадавалі дзяцей і жадалі мірнага жыцця. Як прыклад таму, лёс майго дзядзькі Баляслава Сарокі. Ён выпрабоўваў гэтага чалавека шмат разоў.

Першае выпрабаванне адбылося ў 1939 г. Да гэтага часу Баляслаў жыў на хутары разам з братамі Людвікам, Янкам і сястрой Броняй — маёй маці. Бацькі памерлі рана, таму ўсю гаспадарку вялі дзеці, з чаго і жылі. На пачатку нямецка-польскай вайны Баляслава, як рэзервіста, прызвалі ў войска. Іх артылерыйскі полк знаходзіўся ля Брэста. Баляслаў быў зараджаючым. Сцякаюць кроўю абаронцы Варшавы і жаўнеры мелі непахіснае жаданне ісці ім на дапамогу. Загаду няма. Толькі кожнаму з іх камандзіры наказалі адкапаць свой шанец. Нечакана з усходу наступ распачала Чырвоная Армія. Несупынна на пазіцыі палка савецкая авіяцыя раскідала ўлёткі. У іх было напісана: „Браты! Ідзём дапамагаць вам біць немца”. Жаўнеры паверылі. Спадзяваліся, што так будзе. Па акупантах з усходу не зрабілі ні аднаго стрэлу. Здалі зброю. „Братоў” адразу ў калону і пагналі на чыгуначную станцыю. Збоку абозу сабакі і канваіры з вінтоўкамі. Зняволеныя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF