Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Каб і мы мелі свой беларускі Спадарожнік ...

Ілона КАРПЮК

У час апошняй „Бардаўскай восені” сядзелі мы аднойчы пры ранняй каве супольна з Міхалам Анемпадыставым. Гутарка як заўсёды завяла нас у Беларусь, але вандравала таксама па завулках польскай культуры, з якой Міша сутыкнуўся ў час паўгадовай стыпендыі ў Польшчы. „Пазнавалі мы польскае асяроддзе людзей звязаных з культурай, асобы прызнаваныя аўтарытэтамі, механізмы функцыянавання польскай культуры” — тлумачыў ідэю стыпендыі Міхал. Шырокае культурнае поле дыскусіі абмежавалі мы нечакана да тэмы кіно. Міхал, як і я ды большасць людзей, якія цікавяцца беларускай культурай, схіляецца да погляду, што ў Беларусі сучаснага кіно няма, прынамсі ў афіцыйнай плыні. Можа не было б гэта так балючае, каб не зацікаўленне ў Польшчы расійскім кіно. Усходняя кінематаграфія зараз абмяжоўваецца ў асноўным да „вялікага рускага кіно”! Але зараз няма тут нават і над чым здзекавацца, бо, пачынаючы з такіх майстроў як Дзіга Вертаў (дарэчы, родам з Беластока) ці Андрэй Таркоўскі даходзім да сучаснага, паўнавартаснага кіно, якое ў Польшчы вырашылі паказваць між іншым на вялікамаштабным фестывалі „Спадарожнік над Польшчай”. Першы такі фестываль нясмела прайшоў у 2007 годзе, але ўжо тады, як пішуць у афіцыйным лісце арганізатары, зацікаўленне перарасло спадзяванні. Самае цікавае, што ініцыятыва папулярызацыі расійскага кіно ў краіне над Віслай прыйшла на думку фонду „Падтрымліваем” пасля паспяховых прэзентацый экспартнага тавару (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF