Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Дзмітры Шатыловіч —феномен „Белавежы”

Віктар ШВЕД

З Дзмітрым Шатыловічам пазнаёміўся я ў 1946 годзе, калі ён, дэмабілізаваны з Чырвонай Арміі, вярнуўся на радзіму і пачаў вучыцца ў беларускай школе ў Бельску-Падляшскім. У школьнай насценгазеце змяшчалі мы свае юнацкія вершы.

У 1948 годзе мой сябра Дзіма выехаў у Ленінград, дзе закончыў Электратэхнічны інстытут. Атрымаў працу ў праектным бюро Міністэрства энергетыкі ў Варшаве, якое планавала пабудову электрастанцый у Коніне, Тураве і Пантнове.

Уладкаваўся ён на кватэру ў блоку па вуліцы Лавіцкай у Варшаве, у якім і я жыў з сям’ёю. Ад гэтага часу мы сустракаліся вельмі часта.

Дзмітры Шатыловіч з’ўляецца настолькі працавітым чалавекам, што нават свае водпускі выкарыстоўваў як гід — прафесійны праваднік замежных экскурсій. А да таго яшчэ ў другой палове 1980-х гадоў быў накіраваны Міністэрствам энергетыкі на працу ў Індыю, дзе Польшча рэалізоўвала энергетычныя кантракты.

Таленавіты паэт меў вельмі мала часу на літаратурную дзейнасць. Таму нічога дзіўнага, што яго паэтычныя кніжкі пачалі паяўляцца толькі ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя, калі паэт перайшоў на пенсію і поўнасцю прысвяціў сябе паэтычнай працы. Дагэтуль паявілася 11 паэтычных кніжак Дзмітрыя Шатыловіча. Апошняй, нядаўна выдадзенай, з’яўляецца зборнік „Подыхі хвілін”. Дзякуючы сваёй выключнай працавітасці, паэт, выдаючы штогод на ўласны кошт свае паэтычныя зборнікі, паважна ўзбагаціў Бібліятэку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF