Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

З багаццем народнай творчасці

Аляксей МАРОЗ

У час ХVІ Прэзентацый „Беларускі абрад на сцэне”, што 22 лістапада адбыліся перад шматлікай публікай у Гайнаўскім доме культуры, выступілі лепшыя знатакі народнай творчасці, жанчыны і мужчыны з вясковых і гарадскіх калектываў, якія яшчэ са сваёй маладосці памятаюць жывы фальклор. Рыхтуючыся да паказу даўніх абрадаў і песень, яны на свой спосаб даследуюць народную творчасць. На мерапрыемства прыбыло многа дзетак і моладзі, якія абрадныя выступленні лічаць займальнай гульнёй у народны тэатр, а ў час рэпетыцый ахвотна вучацца апрацаванаму і аўтэнтычнаму фальклору. Раней прэзентацыі народных абрадаў ладзіліся ў Нарве, Ласінцы і Гарадку, але ад чатырох гадоў загасцявалі таксама і ў Гайнаўцы. Апошнім часам калектывы, якія рыхтаваліся да агляду ў Гайнаўцы, паказаліся перад публікай іншых мясцовасцей. У гэтым годзе абрадныя мерапрыемствы два разы ладзіліся ў Беластоку і па адным разе ў Бельску-Падляшскім і Рыбалах.

Першым на сцэну выйшаў вучнёўскі калектыў з Гайнаўскага дома культуры, якім апякуецца Вера Масайла, і ўдала паказаў абрад „Хлеб — святая рэч”. З гэтай пастаноўкай прэзентаваўся ён раней у Беластоку (апісвалі мы гэта ў „Зорцы”). Дашкольнікі з Садка ¹ 7 у Бельску-Падляшскім адважна і цікава запрэзентавалі сцэнку „Уваходзіны ў новую хату”, якую падрыхтавалі пад кірункам Іаанны Юзючук і Тэрэсы Артэмюк. Калектыў „Жэўжыкі” з Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF