Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

У арлянскай школе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Калі б параўнаць школьнае жыццё ў час г.зв. камуны з сённяшнім, дык яно зараз больш актыўнае і культурнае. Кожная эпоха нясе змены. Гэты размах здзіўляе старэйшае пакаленне і, мабыць, далей будзе здзіўляць. Трэба лічыць высакародным факт, што цяперашняя школьная моладзь стараецца захаваць памяць пра мінулыя эпохі, пра сваіх продкаў, а так дзеецца ў арлянскай школе. Становіцца традыцыяй, што некаторыя вучні паспяхова займаюцца запісамі дакументальных фільмаў.

Жыццё арлянскага комплексу школ, у якім вучацца 228 вучняў, у тым ліку 34 у нулявым класе, бурліць дынамікай, а да таго ж варта падкрэсліць, што няма тут клопатаў з навучаннем беларускай мовы. Я папрасіў дырэктара Дарыюша Яна Гарадэцкага зрабіць падлік найважнейшых падзей за першыя два месяцы бягучага навучальнага года.

Ужо 4 верасня адбылася сустрэча першых трох класаў пачатковай школы з прадстаўніком паліцыі на тэму „Бяспечная дарога ў школу”. 13 верасня выпускніца нашай гімназіі Кася Буйнюк і вучань трэцяга класа гімназіі Аскар Цюлькевіч з настаўніцамі Мірай Раманюк і Аннай Баршчэўскай выязджалі ў Варшаву на прэзентацыю вынікаў чацвёртага выпуску агульнапольскай праграмы „Вяртайма памяць”. Агулам у ёй удзельнічала каля сарака школ з цэлай краіны, у тым Заблудаў, Бельск і Орля з Падляшскага ваяводства. Нашы прадстаўнікі паказалі фільм, які знялі тут на працягу года. Выступілі ў ім пажылыя жыхары Орлі Сцяпан Рыбак, Люба Багацэвіч (абое ўжо не жывуць), Вера Федаровіч, Юлія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF