Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Ад прынцыпаў нельга адступаць

Размова са Станіславам Шушкевічам

Ніва”: — Як Вы ацэньваеце становішча апазіцыі ў Беларусі?

Станіслаў Шушкевіч: — У нас нармальная апазіцыя, у беларускім сэнсе. А ў сусветным і еўрапейскім сэнсе — наогул яе няма. Таму што апазіцыйна зарыентаваныя дэпутаты былі выгнаны з парламента ў 1996 годзе. У нас ёсць тыя людзі, якія супрацьстаяць уладзе, нязгодныя з той палітыкай, якую праводзіць наша ўлада. Мне здаецца, што апазіцыя гэта даволі аднародная структура, але яна падзялілася зараз на дзве часткі. Адны, якім падабаецца быць у апазіцыі — яны гатовы там быць усё жыццё, таму што фактычна нічога іншага рабіць не ўмеюць. А другія — якія фактычна хочуць змяніць сітуацыю. Адным словам — адны працуюць на працэс, другія — на перамогу. Я паважаю апошніх — тых, хто працуе на перамогу, і маю дачынне менавіта да іх.

А хто гэта?

— Іх вельмі многа. Не будзем пералічваць. Акрамя таго няма такой рэзкай граніцы паміж гэтымі групоўкамі. Я не хацеў бы некага асуджаць, але па паводзінах, калі я буду вам адказваць, я назаву гэтыя імёны.

А ці магчымы адзін кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнта?

— У нас зараз няма кандыдата на прэзідэнта ад апазіцыі, які выдзелены быў бы нармальным дэмакратычнам чынам. У нас ёсць людзі, якія знайшлі сродкі падтрымкі ў Еўропе, і таму яны займаюць больш важкае становішча. Затое яны больш вядомыя ў Еўропе, чым у нас, у Беларусі. Яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF