Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Паміж молатам і кавадлам

Юрка БУЙНЮК

Цяжка жыць беларусам на памежжы, дзе пранікаюцца дзве культуры і два менталітэты — усход і захад. Асабліва гэтае сутыкненне двух розных светаў адчуваецца тут, на Беласточчыне, дзе шмат культур, многа нацыянальнасцей і веравызнанняў. Тут кожны хоча падкрэсліць сваю тоеснасць, каб не згубіцца ў шэрым натоўпе большасці. Многія здаюцца і патанаюць у штодзённых грамадскіх працэсах, але ці кожнаму беларусу на Беласточчыне абыякавае здацца, падняць рукі і памяняць погляд на акружаючы свет, а прытым адрачыся ад свайго, вынесенага з роднай хаты. А вера, нацыянальнасць гэта не старая вопратка, якую змяняеш на новую, каб выглядаць дастойна, элегантна. Але ці ў гэтай элегантнасці будзеш адчуваць сябе сабою, а не манекенам з выставы штодзённасці?

Чалавека цягне да вытокаў праўды, да карэнняў, да продкаў і гісторыі. Гісторыя перамешваецца з нацыянальнымі стэрэатыпамі, вынесенымі з хаты — ад бацькоў, дзядоў, выхаваных у іншых часах, часта цяжэйшых, чымсьці зараз. Вопыт бацькоў і дзядоў паважаецца, бо ж гэта сямейныя аўтарытэты, але ці іх погляды можна ўкласці ў рамы сённяшняй рэчаіснасці, у якой так цяжка аднайсці праўду. Памерлы ў гэтым годзе польскі філосаф Лешак Калакоўскі казаў: праўды ды спавядлівасці няма, ёсць няроўнасць у грамадстве. Коштам няшчасця адной асобы поспех мае другі чалавек і г.д. Кола закрываецца.

Палякам мы — рускія, а беларусам з Беларусі — палякі. Не дакажаш ім, што калі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF