Ніва № 49 (2795), 2 снежня 2009 г.

Ахвяры сістэмы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У маленькім гарадку Мар’іна Горка, што пад Мінскам, невядомыя забілі актывіста беларускай апазіцыі. Імя Валянціна Доўнара было малавядомае нават многім яго паплечнікам па партыі БНФ. Сябры і знаёмыя кажуць, што гэта быў сціплы і шчыры руплівец беларускай справы, мірны і старанны распаўсюднік незалежнай прэсы. Абсалютна спагадлівы і добры чалавек. Яго знайшлі ў цэнтры горада з прабітай галавой, амаль побач з будынкам мясцовай міліцыі. Устаноўлена, што пасля таго, як Доўнара збілі, яго абрабавалі. Канешне, нікога не ўдалося затрымаць па гарачых слядах. У прынцыпе такое здараецца не так рэдка, але за апошнія дзесяць гадоў адбылося ўжо некалькі аналагічных і загадкавых смерцяў дэмакратычных актывістаў. Прычым менавіта адзінокіх асоб, людзей без сваёй сям’і. Забойства Доўнара можа быць вынікам звычайнага бандытызму і рабавання, а можа быць і спланаванай палітычнай акцыяй альбо наступствам той грамадзянскай нянавісці, якую сеюць дзяржаўныя прапагандысты. Рабіць катэгарычныя высновы не хочацца і зараз не столькі пра гэта.

Магчыма, па распачатай крымінальнай справе па забойстве Доўнара некага затрымаюць і асудзяць. Толькі нават у такім разе не будзе пэўнасці, што арыштавалі таго, каго трэба. Усе памятаюць так званую „віцебскую” справу, яшчэ за часам СССР, калі па справе серыйных забойстваў былі асуджаны многія нявінныя, некаторыя нават — расстраляны. Савецкая следча-судовая сістэма патрабавала і патрабуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF