Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

Карэнныя славяне ў Нямеччыне. Домовіна — радзіма

Размова з Марыяй Элікоўскай-Вінклер з Хосебуза

Ніва”: — Сербалужычане гэта славянская этнічная група, пражываючая за заходняй мяжой Польшчы, у ландах Саксонія і Брандэнбургія. Цікава ведаць, што паўднёваславянскія сербы прыйшлі на Балканы ў VII веку з Германіі з абадрытамі, якія жылі на тэрыторыі паміж Балтыйскім морам і ніжнім цячэннем ракі Эльбы (Лабы), аж да гарадоў Гамбурга і Любека. Славянскую мову зямлі абадрытаў — Вейнланда мясцовае насяленне змагло захаваць да канца ХVІІІ стагоддзя, а ў канцы ХІХ стагоддзя ўдалося знайсці толькі аднаго старэчу, умеўшага па-славянску толькі малітву „Ойча наш”. Сербы ў VІІ веку жылі на тэрыторыі міжрэчча рэк Салы, Лабы, на захадзе рэк Одры — Водра, Ныса- Лужыцкая — Нейс на ўсходзе. У Польшчы — аж да Жар, Кросна, Любска. Вось гэта Палабская Сербія. Не ўсе палабяне загінулі ў мроку гісторыі. Гэта адзіны народ у гэтай частцы Еўропы, які не здабыў статусу дзяржаўнасці.

Пані Марыя, Вы ратуеце гэты народ і мову. Адарваным ад лужыцкіх каранёў Вы вяртаеце пачуццё сувязі са сваім народам.

Марыя Элікоўская-Вінклер: — Гэта найменшы славянскі народ. Ад больш за тысячу гадоў падвяргаўся безупыннаму націску нямецкай улады. З усіх плямён, пражываючых на гэтым арэале, захаваліся дагэтуль патомкі мільчан (сёння верхнелужычане) і лужычан (ніжнелужычане). На рэшце тэрыторыі славянскія мовы прапалі. Сёння гаворым пра 5 рэгіёнаў Лужыц, з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF