Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

Сюды варта зайсці

Мацея ХАЛАДОЎСКАГА

Выстава „З-над Нёмана” адзінаццаці мастакоў з Гродна інаўгуравала дзейнасць новай беластоцкай галерэі „Агарт” (вул. Юравецкая, 34; некалькі будынкаў ад сядзібы Радыё Рацыя). На больш за сто квадратных метрах паказаны пад трыццаць прац, ззяючых вясёлкавымі колерамі. Кідаюцца ў вочы карціны ўтрыманыя ў шагалаўскім стылі, іншыя нагадваюць вітражы, а яшчэ іншыя — неардынарныя пейзажы і нацюрморты. У будучыні галерэя будзе рабіць стаўку на прамоцыю мастакоў з Беларусі.

Уласнікамі галерэі з’яўляюцца Агнешка Багінская і жывапісец Станіслаў Вэсалоўскі. „Агарт” пачаткова (з 2006 г.) была выключна інтэрнэтнай галерэяй.

— Мы шукалі беларускіх мастакоў на інтэрнэтных сайтах. Аказалася, што ёсць зацікаўленне гэтым мастацтвам, дык мы падумалі, ці не стварыць нам стацыянарнай галерэі і не прамаваць тут беларускіх мастакоў, на пачатку найбліжэйшых суседзяў, з Гродзеншчыны, — расказвае „Ніве” аб пачатках Агнешка Багінская.

— Спачатку збіралі мы карціны дома, пасля наймалі для іх прэзентацыі розныя памяшканні. Хацелі, каб людзі, таксама з вуліцы, маглі пабачыць працы на свае вочы, а не толькі на маніторы камп’ютара, — дадае Станіслаў Вэсалоўскі.

Агнешка Багінская:

— Калісь на адным з беластоцкіх муркоў пабачылі мы карціны Валерыя Стратовіча і Генадзя Піцко. Калі мы іх убачылі, упэўніліся, што мусім іх паказаць у галерэі.

— Стварылі мы галерэю таксама для прэстыжу саміх мастакоў, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF