Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

Спачывай спакойна і... весела

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Вось тут я спачываю,

Іоан Стан называюсь.

Быў я паліцыянтам

І тут у вёсцы і ў Брашаве.

Добры з мяне быў паліцыянт.

Цяпер толькі салют перадаю,

Бо ўжо не сустрэнемся.

Свет гэты пакінуў на 68 годзе.

Такія і іншыя падобныя эпітафіі можам сустрэць на адзіным у свеце каляровым радасным могільніку. Cimitrul Vesel — Вясёлы могільнік. Румынскі, можна сказаць рарытэтны, непаўторны раён Марамурэш ад поўначы мяжуе з Украінай цераз раку Цісу (Tisa), на поўдні праз горы — з Трансільваніяй. Тут, як і ў Трансільваніі, сустрэць можам двух-, а нават і трохмоўныя надпісы на дарожных указальніках. Апрача дзяржаўнай, румынскай мовы, у некаторых месцах — яшчэ па-венгерску, а паблізу Украіны — па-ўкраінску. Але не дзеля таго цягнуць сюды чароды турыстаў. Абавязковы пункт замежных экскурсій — мястэчка Сэпынца (Sapanta — рум., Szaplonca — венг.). Так здарылася, што падарожнічаючы з групай праваслаўных паломнікаў шляхам каляровых цэркваў і манастыроў Букавіны, неяк на асалоду, у рамках кампенсацыі за самаахвяраванне і пакуту паломніцтва, завезлі нас на Вясёлы могільнік, у Сэпынцу.

Пасярэдзіне мястэчка-вёскі, бо як на вёску яна даволі вялікая, распаложана наша мэта — Вясёлы могільнік. З размаляванымі крыжамі, надмагільнымі камянямі, часта з барэльефам і, абавязкова, замест сумнага здымка нябожчыка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF