Ніва № 48 (2794), 29 лістапада 2009 г.

На каронна-літоўскім памежжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Восенню Аўгустаў здаецца быць непрывабным, а мо маршрут туды пралягае цераз мала каму патрэбныя мясцовасці. Ранішні аўтобус, што ў азёрны курорт адпраўляецца з Беластока а 8.50 гадзіне, пакідае ў Карыціне траіх пасажыраў, далей пасажырам толькі я, а ад Скіндзера астаецца ў ім адно шафёр. Разглядаюся па хатах Скіндзера, вёскі не надта вялікай, тыя хаты ў прынцыпе вялікія, мураваныя. На крайнім панадворку бачу старую драўляную хату з пазначанымі дылямі, а гэта прадвяшчае яе знос і перанос у іншае месца. На той хаце, з аздобнымі абрамленнямі даху і падшчытнікаў, прымячаю сляды па надаконных аздобах. Чалавек з супрацьлеглага боку пераконвае мяне, што ў той, яго суседавай, хаце такіх аздоб не было, што не было іх на ніводнай старой хаце ў Скіндзеры. Але паколькі ад яго вуснаў несла далікатны пах, характэрны занядбаным пажылым мужчынам, заключыў я, што ён ужо крышку павесяліўся і гатовы плесці любыя кашалі, напрыклад, што ў ягонай вёсцы свіней кормяць сенам.

Ад Скіндзера кіруюся на захад, у напрамку вёскі Бжазовай. Бо гэтыя дзве вёскі раздзяляе рэчка Бжазоўка, па якой калісь пралягала граніца Вялікага Княства Літоўскага, спярша з Мазовіяй, а пасля Люблінскай уніі — з Каронай. Тая дзяржаўная граніца, якая праіснавала да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, была па сутнасці толькі адміністрацыйнай мяжой, так як і цяпер Бжазоўка раздзяляе Сакольскі і Монькаўскі паветы, Карыцінскую і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF